Першы легкавы аўтамабіль, зроблены ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны |
Гэта быў першы легкавы аўтамабіль, зроблены ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны. Першая Варшава пакінула завод легкавых аўтамабіляў (ФСО) у пачатку лістапада 1951 году і была практычна ідэнтычная савецкай Перамозе М20 . З часам, пасля мноства мадэрнізацый, машына зведала некалькі польскіх мадыфікацый. Але нават у 1973 годзе, калі вытворчасць Варшавы была спынена, простая канструкцыя аўтамабіля азначала, што ён не дастаўляў асаблівага клопату яго ўладальнікам. Сёння Варшава - упадабаная мадэль калекцыянераў. Але не толькі. Менавіта гэтым адрэстаўраваным легкавушкам аддаюць перавагу шмат хто з маладых людзей, у тым ліку і з Варшавы, у дзень, калі бяруць шлюб. А яшчэ нехта, здымаючы падобныя сюжэты, фіксуе для нас кантраст паміж старой і новай Варшавай. Паміж мінулым і сучаснасцю… (MF)
Першая Варшава пакінула завод легкавых аўтамабіляў (ФСО) у 1951 году |
Фото: Mgf, Młody Technik
Беларуская мова
Komentarze
Prześlij komentarz