Войтэк з гонарам крочыць перад домам у чаканні смачнага пачастунку |
Палякі любяць буслоў, а буслы – Польшчу. Кожны чацвёрты белы бусел у свеце нарадзіўся ў Польшчы. Гэты таксама. Аляксандар, менавіта яго гаспадарку ўпадабаў бусел, назваў яго Войтэк. Вясной Войтэк зноў вярнуўся з Афрыкі ў тое самае гняздо. І, як кожны год, з гонарам крочыць перад домам у чаканні смачнага пачастунку. Акрамя таго, ён мае шырокія лугі, побач шматлікія сажалкі і рэчкі. Што падабаецца кожнаму буслу. Некаторыя жартуюць, што гэтую прыгожую птушку трэба ўвасобіць на польскім дзяржаўным гербе. Пакуль, аднак, на гербе пануе арол. У Заходняй Беларусі, на Палессі, дзе таксама шмат буслоў, яны лічыцца «нацыянальнай птушкай». А ў вашым родным рэгіёне? (MF)
Войтэк мае шырокія лугі, побач шматлікія сажалкі і рэчкі |
Фото: Mgf
Беларуская мова
Komentarze
Prześlij komentarz